16 траўня 2024, Чацвер, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугоршчына прыпыніла ўдзел у ДЗУСЕ

1
Вугоршчына прыпыніла ўдзел у ДЗУСЕ

Будапешт такім чынам выконвае пастанову краін NATO.

Вугорскі парламент на пасяджэнні ў сераду прагаласаваў за прыпыненне ўдзелу Вугоршчыны ў Дамове аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). Трансляцыя пасяджэння вялася на сайце парламента.

Прыпыненне дзеяння дакумента было ўхваленае 177 галасамі, толькі пяцёра выступілі супраць, паведамляе Daily News Hungary. Вугоршчына такім чынам выконвае пастанову краін NATO - 7 лістапада 2023 года ў супольнай заяве ўдзельнікі блока пастанавілі бестэрмінова прыпыніць свой удзел у ДЗУСЕ ў адказ на дэнансацыю гэтай дамовы Масквой. ЗША прыпынілі ўдзел у ДЗУСЕ з 7 снежня, у сакавіку аналагічна пастанавілі паступіць Малдова і Польшча. У пачатку красавіка Турцыя і Беларусь таксама прыпынілі свой удзел у дамове.

Вугорскі парламент таксама прыняў папраўку, якая дазваляе ўраду падоўжыць надзвычайнае становішча ў сувязі з канфліктам ва Украіне да 19 лістапада. 135 дэпутатаў прагаласавалі за, а 47 - супраць. Упершыню кабмін Вугоршчыны абвясціў надзвычайнае становішча ў траўні 2022 года, а дэпутаты некалькі разоў галасавалі за яго прадаўжэнне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках