17 траўня 2024, Пятніца, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У берасцейскім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі

23
У берасцейскім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі
АЛЯКСАНДР КУЛІНІЧ

Ён не дажыў да суда тыдзень.

Падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча затрымалі 29 лютага ў Берасці. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. З таго часу ён знаходзіўся ў СІЗА і чакаў суда, які меўся адбыцца 16 красавіка. Аднак за тыдзень да яго, 9 красавіка, мужчына сканаў. Пра гэта «Зеркалу» распавялі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы.

Як распавялі нашыя крыніцы, Аляксандр Кулініч нібыта памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца. Прынамсі, гэтая прычына пазначаная ў заключэнні аб смерці. У СІЗА №7 Берасця журналістам сказалі, што зняволены з такім імем у іх знаходзіўся, але факт смерці пацвярджаць адмовіліся.

Акалічнасці затрымання Аляксандра Кулініча невядомыя. На сайце Вярхоўнага суда пазначана, што 16 красавіка яго павінны былі пачаць судзіць па ч.1 арт.368 КК («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»).

Аляксандр Кулініч нарадзіўся ў Маладзечне 11 красавіка 1972 года (яму споўнілася б 52). Ён быў падпалкоўнікам запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Берасцейскай брыгадзе ПДВ. Апошнім часам быў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся харчовымі дабаўкамі.

Па дадзеных крыніц журналістаў, цела Аляксандра Кулініча ўжо выдалі сваякам. Яго пахаваюць заўтра, 11 красавіка, у родным Маладзечне.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках