16 траўня 2024, Чацвер, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг: Удары Украіны па вайсковых мэтах на тэрыторыі Расеі законныя

7
Столтэнбэрг: Удары Украіны па вайсковых мэтах на тэрыторыі Расеі законныя
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ

Гэта частка права на самаабарону.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у сераду, 10 красавіка, заявіў, што ўдары Украіны па вайсковых цэлях на тэрыторыі РФ абсалютна законныя.

Падчас брыфінгу з прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам Столтэнбэрг заявіў, што Украіна мае права на самаабарону.

«Украіна мае права наносіць удары па законных вайсковых цэлях за межамі тэрыторыі гэтай краіны, каб абараніць сябе», - сказаў ён.

Напярэдадні кіраўнік Пентагона Лойд Осцін заявіў, што Украіне варта засяродзіцца на атаках па цэлях, якія маюць непасрэдны ўплыў на сітуацыю на фронце, замест удараў па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках