17 траўня 2024, Пятніца, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія алігархі Фрыдман і Авэн застануцца пад санкцыямі, нягледзячы на пастанову суда

3
Расейскія алігархі Фрыдман і Авэн застануцца пад санкцыямі, нягледзячы на пастанову суда
ПЁТР АВЭН І МІХАІЛ ФРЫДМАН

Падрабязнасці.

Заснавальнікі «Альфа-груп» Пётр Авэн і Міхаіл Фрыдман застаюцца пад санкцыямі Еўразвязу, піша Reuters, спасылаючыся на тлумачэнне суда, які раней вынес пастанову аб зняцці санкцый з прадпрымальнікаў. Судовая пастанова тычыцца абмежавальных захадаў, якія дзейнічалі ў 2022-2023 гадах. У сакавіку 2024 года дзеянне санкцый было працягнутае, і сённяшні вердыкт на гэтую пастанову не распаўсюджваецца.

Пра гэта ж раней у сваім тэлеграм-канале пісаў ізраільскі прадпрымальнік Леанід Неўзлін. «Радавацца Авэну і Фрыдману пакуль не варта. Хоць у гэтым пазове яны перамаглі, санкцыі супраць іх застануцца ў дзеянні», - пракаментаваў адзін з былых кіраўнікоў нафтавай кампаніі ЮКАС сённяшнюю судовую пастанову.

Фрыдман і Авэн былі ўнесены ў санкцыйны спіс Еўразвязу адразу пасля ўварвання расейскага войска ва Украіну - у канцы лютага 2022 года. Абмежавальныя захады ў дачыненні да Авена афіцыйна тлумачыліся тым, што ён «атрымліваў выгаду са сваіх сувязяў ва ўладзе», а супраць Фрыдмана — тым, што яму «ўдалося наладзіць трывалыя сувязі з адміністрацыяй Уладзіміра Пуціна». У прадпрымальнікаў у рамках санкцый былі замарожаныя ўсе актывы ў ЕЗ. Таксама ім забаранілі ўязджаць на тэрыторыю дзяржаў Еўразвязу. Аспрэчваць пастанову суда бізнэсоўцы пачалі вясной 2022 года.

Сёння, 10 красавіка, Еўрапейскі суд пастанавіў зняць персанальныя санкцыі ЕЗ з Фрыдмана і Авэна. Згодна з дакументам, апублікаваным на сайце судовай інстанцыі, Фрыдман і Авэн, будучы асноўнымі акцыянерамі «Альфа-груп», былі ўключаныя ў санкцыйныя спісы Еўразвязу на пастанову Рады ЕЗ, які палічыў іх звязанымі з падсанкцыйнымі асобамі, а таксама з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Падчас судовага разбору бізнэсоўцы заявілі, што довады, пададзеныя Радай ЕЗ, з'яўляюцца ненадзейнымі і не заслугоўваюць даверу. Суд пагадзіўся з тым, што прычыны для ўключэння бізнэсоўцаў у санкцыйныя спісы былі недастаткова абгрунтаванымі.

Удава апазіцыянера Аляксея Навальнага Юлія назвала сённяшнюю пастанову суда аб зняцці санкцый з Фрыдмана і Авэна «шкоднай». З яе слоў, такі вердыкт аслабіць антываенны рух і дапаможа Уладзіміру Пуціну даўжэй заставацца ва ўладзе. Юлія Навальная нагадала, што Фрыдман і Авэн не зрабілі ніякіх публічных заяў супраць вайны і не зрабілі ніякіх спроб пакласці ёй канец. Таксама яна звязала сённяшні поспех прадпрымальнікаў з найманнем дарагіх адвакатаў і лабістаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках