16 траўня 2024, Чацвер, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ абышлі Зяленскага ў рэйтынгу даверу ўкраінцаў

15
УСУ абышлі Зяленскага ў рэйтынгу даверу ўкраінцаў

Узброеным сілам Украіны давяраюць 96% апытаных.

Жыхары Украіны давяраюць Узброеным сілам краіны (УСУ) больш, чым прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму і іншым дзяржаўным органам, сведчаць звесткі апытання, праведзенага ўкраінскай сацыялагічнай службай «Цэнтр Разумкова».

Даследаванне правялі цягам тыдня з 21 да 27 сакавіка метадам «твар у твар». Цэнтр апытаў 2020 жыхароў Украіны ва ўзросце ад 18 гадоў.

«Сярод дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў часцей за ўсё давер выяўляецца Узброеным сілам Украіны. Ім давяраюць 96% апытаных», - удакладнілі ў службе. На другім месцы па ўзроўні даверу ўкраінцаў - Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі атрымаў у апытанні 59%. Найменшы вынік атрымалі палітычныя партыі - ім давяраюць блізу 13% рэспандэнтаў.

У снежні 2023 года апытанне сацыялагічнай групы «Рэйтынг» паказала, што ўкраінцы больш давяралі на той момант дзейнаму гетману УСУ Валерыю Залужнаму, чым Зяленскаму. Аб поўным даверы экс-гетману заявілі 63% грамадзян Украіны, прэзідэнту - 39%.

Залужны быў гетманам УСУ з 2021 года. У адстаўку ён пайшоў 8 лютага 2024 г., пасля доўгага абмеркавання яго магчымага звальнення. Пазней, у сакавіку, украінскае МЗС паведаміла, што Залужны стане паслом Украіны ў Вялікай Брытаніі. Замест яго кіраўніком УСУ стаў Аляксандр Сырскі, да гэтага камандзір наземных войск Украіны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках