16 траўня 2024, Чацвер, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Нафтабазы нацысцкай Нямеччыны былі ваеннай цэллю

15
Кіраўнік МЗС Літвы: Нафтабазы нацысцкай Нямеччыны былі ваеннай цэллю
ГАБРЫЕЛЮС ЛАНДСБЕРГІС

Габрыелюс Ландсбергіс далучыўся да дыскусіяў, ці варта Украіне атакаваць НПЗ РФ.

Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс далучыўся да дыскусіяў, ці варта Украіне атакаваць расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Ландсбергіс звярнуўся да гісторыі, нагадаўшы, як хаўруснікі падчас Другой сусветнай вайны атакавалі нафтабазы нацысцкай Нямеччыны.

«Падчас Другой сусветнай вайны хаўруснікі разбамбілі нафтавыя сховішчы нацысцкай Нямеччыны як першачарговую ваенную цэль. Гэта ўвесь твіт», – напісаў ён, намякаючы, што падтрымлівае атакі на расейскія НПЗ.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Украіна як краіна, якая абараняецца ад агрэсіі, мае права наносіць удары па «легітымных ваенных цэлях» за сваімі межамі.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін нядаўна крытычна выказаўся пра такія ўдары, паставіўшы пад сумнеў іх уплыў на ход вайны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках