16 траўня 2024, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец здаўся УСУ ў дзіўным выглядзе

15
Расеец здаўся УСУ ў дзіўным выглядзе

Акупант выглядаў як персанаж з міфаў крамлёўскай прапаганды.

Украінскім вайскоўцам здаўся расейскі захопнік у адных майтках.

Адпаведнае відэа апублікаваў у сябе ў сацсетках журналіст Юры Бутусаў.

Рэч у тым, што для таго, каб даказаць, што ён нічым не ўзброены і ніякай пагрозы не нясе, акупант скінуў увесь свой рыштунак і радзеўся да майткоў, пасля чаго папоўз у такім выглядзе да пазіцый Сіл абароны.

У сваю чаргу байцы УСУ, насуперак дурному міфу крамлёўскай прапаганды, палоннага «хлопчыка ў майтках» не распялі, а наадварот, напаілі вадой, каб той не страціў прытомнасці ад страху і фізічнай знямогі.

Дзе менавіта былі знятыя абнародаваныя кадры, не ўдакладняецца.

«Псіхі кладуцца з аўтаматам і страляюцца ў пасадках, а гэты разумны — хто ж па голым страляць будзе? Вучыцеся, расейцы, калі хочаце выжыць ва Украіне, раздзявайцеся адразу пасля пачатку атакі, вас не крануць», - адзначыў Бутусаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках