НХЛ: Шайба беларуса Калячонка дапамагла «Арызоне» перамагчы «Ванкувер»
- 11.04.2024, 11:27
- 1,134
Беларускі хакеіст закінуў ад сіняй лініі.
Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак у сваім другім матчы ў НХЛ у сезоне дапамог «Арызоне» перамагчы «Ванкувер» (4:3), піша «Трыбуна».
На 26-й хвіліне матча Калячонак вызначыўся галявой перадачай, асіставаў Джошу Браўну, які адкрыў лік.
На апошняй хвіліне другога перыяду беларус закінуў ад сіняй лініі.
Усяго Калячонак правёў на лёдзе 11:03.
That puck had eyes! https://t.co/oiducwlAjd pic.twitter.com/1NKnIgrSRG
— Arizona Coyotes (@ArizonaCoyotes) April 11, 2024