16 траўня 2024, Чацвер, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея значна змяніла тактыку ў Чорным моры

1
Расея значна змяніла тактыку ў Чорным моры

Спікер ВМС Украіны раскрыў дэталі.

Расейскія акупанты, магчыма, абралі новую тактыку ў моры. Вораг можа выкарыстоўваць для начных нападаў Украіны падводныя лодкі. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону 11 красавіка паведаміў спікер Ваенна-марскіх сіл УСУ Дзмітрый Плецянчук.

«Вораг, разумеючы ўсю небяспеку выхаду з абароненай гавані, наколькі гэта магчыма, пачаў выкарыстоўваць менавіта субмарыны. І цяпер у моры таксама знаходзіцца «Варшавянка» 636 праектаў, носьбіт крылатых ракет», — адзначыў ён.

Вайсковец расказаў, што прымяненне РФ падводных лодак фіксуюць ужо не ўпершыню. Цяпер Украіна высвятляе, ці маюць дачыненне яны да начных абстрэлаў.

«У выпадку пацвярджэння гэта будзе падобна на такі выбар тактыкі. Што ўсё ж яны надумалі дзейнічаць менавіта такім чынам. Але, думаю, сёння з часам гэтая інфармацыя будзе дапаўняцца», - дадаў Пляцянчук.

Акупанты намалявалі падводную лодку на асфальце

Таксама спікер пракаментаваў дзеянні УС РФ у Новарасійску. Паводле ягоных слоў, вораг спрабуе абараніць судна ад удараў БПЛА, заблакаваўшы праход да іх.

«Гэта, канешне, не ўсё. Яны яшчэ намалявалі субмарыну, напрыклад, на асфальце», - адзначыў Пляцянчук.

Акрамя таго, расейскія сілы ўзяліся фарбаваць свае караблі. Спікер ВМС запэўніў, што такі камуфляж можа дапамагчы толькі ў выпадку нападу "ў тумане кукурузнікам з нецвярозым пілотам". Ён растлумачыў, што для дронаў колер фарбы ноччу не мае ніякага значэння, бо яны абсталяваныя цеплавізійным бачаннем.

«Гэта такія спробы візуальна разбіць сілуэт карабля. Гэта тэхналогіі Другой сусветнай вайны», - дадаў Пляцянчук.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках