1 траўня 2024, Серада, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кургане пад ваду можа сысці адзіны ў Расеі завод вытворчасці БМП

12
У Кургане пад ваду можа сысці адзіны ў Расеі завод вытворчасці БМП

Як гэта адаб'ецца на баявых магчымасцях акупантаў?

На тэрыторыі Расейскай Федэрацыі працягваецца маштабная паводка, якая была выкліканая аварыйным скідам з вадасховішчаў. Гэта адбываецца ў памежных з Казахстанам рэгіёнах і ў вялікай небяспецы з-за разліву ракі Табол горад Курган.

У матэрыяле Defense Express распавялі, як гэта адаб'ецца на баявых магчымасцях акупантаў.

Нягледзячы на тое, што вада яшчэ не падышла да горада, з некаторых яго раёнаў ужо абвясцілі эвакуацыю. Размова ідзе пра тыя, якія з вялікай імавернасцю пойдуць пад ваду. Пра гэта сведчаць карты, апублікаваныя мясцовай адміністрацыяй.

Там можна ўбачыць адзначаныя месцы, якія ў небяспецы. Яны адзначаныя жоўтым і чырвоным колерам, бо там чакаецца ўзровень вады 7,7 метра і 9 метраў.

А вось лініямі на карце паказаны прагнозы ў залежнасці ад узроўню вады пачынаючы ад 11 метраў да 14 метраў.

Паводка ў Расеі: пагроза для прадпрыемстваў

У горадзе Курган знаходзіцца адзіны ў Расеі вытворца новых баявых машын пяхоты і дэсанта "Курганмашзавод". Менавіта там вырабляюцца ўсе БМП-3 і БМД-4, БТР-МД "Ракушка", "Спрут" і іншая бранятэхніка. Таксама расейцы на тэрыторыі гэтага прадпрыемства мадэрнізуюць БМП-2, на якія ўстанаўліваюцца баявыя модулі "Бережок".

На апублікаванай мясцовымі ўладамі мапе з прагнозам можна ўбачыць, што завод знаходзіцца ў межах значэння затаплення 11-12 метраў.

Дарэчы, у Расеі публічна не гавораць аб тым, які дакладна ўзровень вады можа быць у Кургане, а толькі даюць расплывістыя ацэнкі.

Прадухіліць катастрафічныя наступствы можна будзе толькі ў тым выпадку, калі так складуцца прыродныя абставіны, а пік уздыму вады чакаецца толькі 14 красавіка.

“Такім чынам існуюць даволі аргументаваныя надзеі, што менавіта прырода нанясе па расейскім вытворцы зброі ўдар больш магутны, чым усе санкцыі разам узятыя. Таму што ў выпадку затаплення “Курганмашзавода” ён прыпыніць сваю працу”, - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках