Украінскія партызаны: Расейцы «знікаюць» з месцаў базавання ў Херсонскай вобласці
- 11.04.2024, 17:19
- 9,412
Стала вядома, дзе яны хаваюцца.
Расейскія вайскоўцы самавольна пакідаюць часовыя месцы базавання і «хаваюцца» на акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці. Пра гэта заяўляюць удзельнікі ваеннага партызанскага руху «Атэш» у чацвер, 11 красавіка.
Пра тое, што акупанты адмаўляюцца выконваць баявыя задачы і самавольна пакідаюць месцы дыслакацыі, партызанам стала вядома з афіцыйных дакладаў, якія паступалі ў групоўку УС Расеі «Дняпро».
Як адзначаюць у «Атэш», некаторыя расейцы, якія афіцыйна праходзілі як СПЧ (самавольна пакінуў частку), пазней траплялі на акупаваную тэрыторыю ў Херсонскай вобласці.
Партызаны адзначаюць, што ў Новааляксеўку прыбывае вялікая колькасць акупантаў, якія размяшчаюцца ў закінутых дамах.
Мясцовыя жыхары мяркуюць, што «расейцы, якія «прыбылі», раней маглі знаходзіцца ў турме, бо на іх целах шмат татуіровак.