16 траўня 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчыну, які згвалтаваў беларуску ў цэнтры Варшавы, будуць судзіць за забойства

8
Мужчыну, які згвалтаваў беларуску ў цэнтры Варшавы, будуць судзіць за забойства

Абвінавачанне перакваліфікаванае.

Пракуратура перакваліфікавала абвінавачанне 23-гадоваму Дорыяну С., які ў канцы лютага 2024 года ў цэнтры Варшавы напаў на беларуску Лізу і згвалтаваў яе, пасля чаго дзяўчына памерла. Цяпер маладзёну выставілі абвінавачанне ў забойстве сэксуальнага характару і разбоі, піша RMF24.pl.

На змяненне пастановы паўплывалі вынікі ўскрыцця цела забітай беларускі.

Першапачаткова ў пракуратуры не было довадаў таго, што прычынай смерці Лізы было менавіта нападзенне. Цяпер следства, маючы вынікі ўскрыцця, сабрала неабходныя довады, якія дазволяць судзіць Дорыяна С. менавіта за забойства.

Са слоў следчых, Дорыян С. пагражаў беларусцы нажом, ён зацягнуў яе ў браму шматкватэрнага дома, дзе жорстка згвалтаваў, збіў, пасля чаго задушыў.

Нагадаем, што гэта адбылося 25 лютага ў цэнтры Варшавы. На 25-гадовую Лізавету напаў 23-гадовы Дорыян С., ён згвалтаваў яе і душыў. У выніку ў Лізаветы здарылася гіпаксія. Гэта пацягнула за сабой незваротныя наступствы для мозга. 1 сакавіка беларуска памерла ў шпіталі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках