16 траўня 2024, Чацвер, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты «лепяць» з Васілеўскай Гагарына

40
Лукашысты «лепяць» з Васілеўскай Гагарына

Ужо хочуць устанавіць скульптуру «герою Беларусі».

У Менску ўсталююць скульптуру, прысвечаную палёту беларускі Марыны Васілеўскай на Міжнародную касмічную станцыю. Кампазіцыю ўжо распрацоўвае скульптар і народны мастак Беларусі Іван Міско.

Са слоў скульптара, пра дэталі казаць пакуль рана, бо ідзе працэс стварэння помніка. Варыянтаў шмат, іх будуць узгадняць з Васілеўскай і з касманаўтам Алегам Навіцкім, тады і будзе зацверджаны канчатковы праект.

Пры гэтым Міско адзначыў, што ўжо зараз можна сказаць, што скульптуру зробяць з бронзы і граніту.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка перад вылетам у Маскву да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна сустрэўся з кіраўніком МЗС Узбекістана і беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай, якая 11 красавіка прыляцела ў Менск пасля вяртання з Міжнароднай касмічнай станцыі. Лукашэнка прысвоіў Васілеўскай годнасць Героя Беларусі.

Сама касманаўтка апісала сваю місію фразай «праз церні - да зорак», бо на МКС здолелі паляцець толькі з другой спробы праз пазаштатную сітуацыю, у выніку экіпаж карабля замест некалькіх гадзін правёў у шляху два дні.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках