З турмы на Каморскіх астравах уцяклі дзясяткі зняволеных
- 11.04.2024, 21:10
- 5,598
38 асуджаных пакінулі ўстанову праз галоўны ўваход.
Амаль 40 зняволеных уцяклі з турмы ў Мароні – сталіцы Звязу Каморскіх выспаў, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на пракуратуру і ўрад краіны.
38 асуджаных пакінулі ўстанову праз галоўны ўваход. Дзяржаўны пракурор краіны Алі Махамед Джунаід паведаміў, што прычынай уцёкаў стала халатнасць ахоўнікаў.
Ва ўрадзе выказалі здагадку, што ўцёкі былі падрыхтаваныя загадзя.