1 траўня 2024, Серада, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Арэнбург сыходзіць пад ваду

22
Расейскі Арэнбург сыходзіць пад ваду

Узровень вады прадаўжае паднімацца.

У Арэнбургу затапіла ЖК «Гранд парк», паведаміў журналістам дырэктар Муніцыпальнага дыспетчарскага цэнтра Аляксандр Сіса, ягоныя словы прыводзіць ТАСС.

Паводле ягоных словаў, вада пералілася праз вуліцы Дангузская і Уральская, там эвакуююць жыхароў.

«Па вуліцы Пацехінай і Уральскай вада падышла да шматкватэрных дамоў», – сказаў ён.

У горадзе за дзень падтоплена яшчэ 800 дамоў і 1,8 тыс. прысядзібных надзелаў. Усяго там затапіла 3 тыс. дамоў і 8 тыс. прысядзібных надзелаў.

Частка дамоў засталася без цяпла і гарачай вады праз падтапленне і спыненне кацельні «Трыкатажная фабрыка». «У цяперашні момант спецыялісты цеплавых сетак праводзяць дэмантаж нізкастаялага абсталявання. Энэргетыкі чыняць усе захады для недапушчэння падтаплення цепламеханічнага абсталявання энэргааб'екта», – паведаміла адміністрацыя Арэнбурга ў тэлеграм-канале.

Губернатар вобласці Дзяніс Паслер напісаў у тэлеграм-канале, што да раніцы 13 красавіка ўзровень вады ў рацэ Урал у горада дасягнуў 11 м 71 см. «Апошнія чатыры гадзіны ўзровень вады не расце. Спадзяемся, што гэта плато: павышэння больш не будзе, сітуацыя стабілізуецца, а потым пачнецца спад», – адзначыў ён.

Паводле словаў кіраўніка рэгіёну, у Орску ўзровень вады ў рацэ ўпаў на 23 см. Паслер адзначыў, што сітуацыя застаецца складанай. «У шэрагу тэрыторый пік паводкі наперадзе», – паведаміў ён.

Напярэдадні мэр Арэнбурга Сяргей Салмін абвясціў масавую эвакуацыю, у тым ліку з ЖК «Гранд парк», праз пад’ём узроўню вады ў рацэ каля горада да 1143 см. Небяспечны ўзровень 930 см быў пройдзены яшчэ 9 красавіка, а гістарычны рэкорд 1092 см зафіксаваны ўвечары 11 красавіка.

Увечары 5 красавіка ў Старым горадзе ў Орску праз пад'ём узроўню вады ва Урале прарвала дамбу, пасля чаго яна прадоўжыла разбурацца. Былі затопленыя дамы ў старой і новай частках горада.

У рэгіёне ўсяго падтоплена блізу 12 тыс. дамоў, эвакуяваныя і выратаваныя больш за 7,5 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 2,6 тыс. жыхароў Орска.

У Арэнбургскай вобласці праз паводку спачатку быў уведзены рэжым НС рэгіянальнага ўзроўню. Пасля ўрадавая камісія аднесла патоп да НС федэральнага значэння.

Кіраўнік МНС Аляксандр Куранкоў звязаў паводку з пераўвільгатненнем і наступным прамярзаннем глебы, а таксама з вялікай колькасцю снегу, рэзкім пацяпленнем і моцнымі ападкамі.

Паслер заявіў, што, паводле папярэдніх ацэнак, шкода ад паводкі перавышае 40 млрд рас. руб.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках