1 траўня 2024, Серада, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад пагрозай затаплення расейскі Паўднёва-Сахалінск

13
Пад пагрозай затаплення расейскі Паўднёва-Сахалінск

Праз пад'ём узроўню вады ў рацэ Сусуя.

У ніжняй частцы Паўднёва-Сахалінска 14 красавіка прагназуюць затапленне сельскагаспадарчых угоддзяў і дарог праз пад'ём узроўню вады ў рацэ Сусуя. Пра гэта паведаміла ўправа МНС Сахалінскай вобласці.

Сілы і сродкі, прызначаныя для ліквідацыі магчымых наступстваў уздыму ўзроўню вады, падрыхтавалі да рэагавання.

Установа рэкамендавала жыхарам нізкапоймавых раёнаў падрыхтавацца да магчымага падтаплення, зрабіць запас прадуктаў і вады, а таксама адкласці выезды на рыбалку і паляванне.

У шэрагу рэгіёнаў Расеі праз моцную вясновую паводку затапляе населеныя пункты. Так, напрыклад, у Арэнбургскай вобласці праз затапленні дзейнічае рэжым НС федэральнага значэння. Паводле звестак рэгіянальнага ўраду, найбольш складаная сітуацыя склалася ў Орску, Арэнбургу, Бузулуку, Бузулуцкім, Арэнбургскім і Ілекскім раёнах.

У Арэнбургу ў зоне падтаплення знаходзяцца больш за 2 тыс. дамоў і амаль 4 тыс. прысядзібных надзелаў. У Орску затопленыя больш за 5 тыс. жылых дамоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках