30 красавiка 2024, aўторак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кватэры на дзень у Беларусі: колькі каштуе і ў якіх гарадах самыя дарагія?

1
Кватэры на дзень у Беларусі: колькі каштуе і ў якіх гарадах самыя дарагія?

Аналіз рынку.

«Куфар Нерухомасць» прааналізаваў аб'екты свайго сэрвісу онлайн-рэзервавання жылля ў Беларусі і высветліў, якія кватэры каштуюць даражэй за ўсё. Усе аб'явы належаць да гарадоў з вялікай турыстычнай плынню.

У Берасце кошт кватэр дасягае 150 рублёў за дзень. У Гародні ён імкнецца да 300 рублёў. А самая дарагая кватэра ў Менску і па ўсёй Беларусі каштуе 600 рублёў за дзень, знаходзіцца яна на праспекце Незалежнасці.

Можна адзначыць, што самымі высокімі коштамі прапануецца жыллё пераважна з класічным рамонтам, у маляўнічых лакацыях і ў крокавай даступнасці ад славутасцяў. Кватэры ў новабудоўлях у такім коштавым дыяпазоне ў названых гарадах не здаюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках