30 красавiка 2024, aўторак, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі арыштавалі рэзідэнцыю былой жонкі Пуціна

12
У Францыі арыштавалі рэзідэнцыю былой жонкі Пуціна

Віла размешчаная недалёка ад Біярыца.

У Францыі ў снежні 2023 года праваахоўнікі канфіскавалі вілу Рыверы, якая звязаная з былой жонкай расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна - Людмілай, паведамляе Challenges.

Паводле інфармацыі крыніц выдання, віла належала расейцу Артуру Ачарэтняму, новаму спадарожніку былой жонкі Пуціна.

Віла размешчаная ў Англеце, недалёка ад Біярыца. Раней там ужо праводзіліся ператрусы парыжскай пракуратурай.

Акрамя вілы Ачарэтняга, «пад ударам» таксама знаходзіцца нерухомасць некалькіх блізкіх да Крамля алігархаў, такіх як Генадзь Цімчанка і браты Ротэнбергі.

Рыверы была пабудаваная ў 1930 годзе, яна спачатку была названая «Віла Сузана» ў гонар яго спонсара, удавы лонданскага банкіра.

Паводле інфармацыі OCCRP, нерухомасць плошчай 5000 квадратных метраў была набытая за 5,4 мільёна еўра Артурам Ачарэтнім у снежні 2013 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках