1 траўня 2024, Серада, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі могуць забараніць для дзяржзакупаў тавары з Беларусі

1
У Латвіі могуць забараніць для дзяржзакупаў тавары з Беларусі

Дэталі.

Законапраект аб забароне тавараў і паслуг з Беларусі і Расеі пры ажыццяўленні дзяржзакупаў могуць прыняць у Латвіі, паведаміў аб'яднаны партал навін латвійскага радыё і тэлевізіі (LSM).

Паведамляецца, што папраўкі да законаў аб публічных закупах і аб закупах пастаўшчыкоў грамадскіх паслуг Сейм перадаў Бюджэтна-фінансавай камісіі.

Папраўкі складаюцца з аднаго артыкула. У ім значыцца, што заказчык, рыхтуючы закуп, «выстаўляе патрабаванне да прэтэндэнтаў забяспечыць, каб пры выкананні заказу не выкарыстоўваліся тавары і паслугі з Расеі і Беларусі». Прадугледжваецца, што абмежаванне павінна набыць моц з 1 студзеня 2025 года.

Законапраект прапанаваны дэпутатамі ад партыі Нацыянальнае аб'яднанне, якія раней выступалі за забарону руху па латвійскіх дарогах аўтамабіляў з беларускімі нумарамі.

Раней LSM анансаваў увядзенне з 8 сакавіка забароны на ўвоз у краіну гародніны, садавіны і некаторай іншай сельскагаспадарчай прадукцыі з Расеі і Беларусі. Захад быў ужыты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках