У Марыюпалі пачуліся выбухі: пад удар трапіла камандаванне батальёна РФ
- 19.04.2024, 11:24
- 5,032
Пашкоджаны пункт кіравання расейцаў.
Раніцай 19 красавіка ў акупаваным Марыюпалі зноў было гучна. Тры выбухі прагрымелі над Марыюпальскім металургічным камбінатам імя Ільіча.
Пра гэта паведаміў дарадца мэра горада Марыюпаль Пётр Андрушчанка. Адзін з удараў прыпаў па кіраўніцтве аднаго з расейскіх батальёнаў.
"Марыюпаль. Тры выбухі над ММК імя Ільіча. Чым на гэты раз збівала СПА - высвятляем. Папярэдне прынамсі адзін прапушчаны па пункце кіравання расейцаў. Дэталі - потым. Вось гэта "Добрай раніцы!" – напісаў Андрушчанка.
Аб стратах РФ у выніку гэтых удараў пакуль не вядома.