СБУ, ГУВ і спецназ Украіны правялі дзёрзкую аперацыю на тэрыторыі РФ
8- 20.04.2024, 13:05
- 26,440
Дроны знішчылі тры электрападстанцыі і базу захоўвання паліва ў Расеі.
Уночы 20 красавіка ў васьмі рэгіёнах РФ раздаваліся выбухі. Пашкоджаныя не менш за тры электрападстанцыі, якія сілкавалі расейскі ВПК і база захоўвання паліва.
Начная “бавоўна” ў Расеі з'яўляецца вынікам супольнай аперацыі СБУ, ГУВ і ССА УСУ. Пра гэта OBOZ.UA стала вядома з уласных крыніц у спецслужбах.
Міністэрства абароны РФ раніцай 20 красавіка заявіла аб адбіцці атакі дронаў над шэрагам расейскіх абласцей. 50 дронаў, запэўнілі ў Расеі, нібыта былі збітыя над васьмю рэгіёнамі РФ: Белгарадскай, Бранскай, Курскай, Тульскай, Смаленскай, Разанскай, Калужскай і Маскоўскай абласцямі.
У МА РФ аб наступствах атакі не распавялі, у той жа час, са звестак крыніц OBOZ.UA ва ўкраінскіх спецслужбах, уночы ў Расеі было знішчана сама меней тры электрападстанцыі і база захоўвання паліва, дзе ўспыхнулі пажары.
Са звестак крыніц, гэта была супольная аперацыя СБУ, ГУВ і ССА УСУ. Мэтай для ўдараў стала энэргетычная інфраструктура, якая сілкуе аб'екты расейскага ВПК. Пасля атак у некаторых раёнах узніклі праблемы са святлом і водазабеспячэннем.
"Дроны СБУ чарговым разам даказалі сваю эфектыўнасць і прадэманстравалі вынік - паспяхова адпрацавалі па інфраструктуры, якая забяспечвае бесперабойную працу ваенных аб'ектаў на тэрыторыі Расеі", - адзначыла крыніца.
Са звестак расейскага выдання "ВЧК-ОГПУ", ноччу гарэла нафтабаза "Кардымава" ў Смаленскай вобласці: яна належыць расейскай кампаніі "Лукойл".