4 траўня 2024, Субота, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як палепшыць хатні сігнал Wi-Fi: тры простыя спосабы

10
Як палепшыць хатні сігнал Wi-Fi: тры простыя спосабы

Гэта значна палепшыць хуткасць інтэрнэта.

Калі ў доме пачынае працаваць з перабоямі Wi-Fi, гэта можа ствараць масу праблем - ад раздражнення праз дрэннае падгружэнне струменевага відэа да сапраўдных непрыемнасцяў з працай. Вядома, першым крокам тут павінна быць перазагрузка роўтара. Але ёсць і іншыя лайфхакі.

Тэхнічныя эксперты сцвярджаюць, што ўзмацніць сігнал можна сама меней трыма метадамі. OBOZ.UA распавядае аб гэтых лайфхаках.

Першым чынам праверце, ці не стаіць побач з роўтарам які-небудзь гаджэт, які можа скажаць сігналы. Да іх можна аднесці, напрыклад, мікрахвалевыя печы ці розныя бесправадныя прылады, як Bluetooth-калонка. Чым далей яны будуць знаходзіцца адна ад адной, тым лепш.

Другая парада - гэта максімальна пазбягаць фізічных перашкод на шляху сігналу Wi-Fi. Мэбля, дэкор ці нейкія іншыя грувасткія рэчы таксама могуць уплываць на якасць сігналу. Таму ідэя хаваць роўтэр у нейкіх спецыяльных шафках ці скрынях насамрэч не такая ўжо добрая з пункту гледжання функцыянальнасці.

Ну і, нарэшце, паспрабуйце перанесці роўтар на максімальна высокае месца. Напрыклад, змесціце яго на шафу ці верхнюю паліцу. Гэта не толькі дазволіць сігналу ад яго распаўсюджвацца на максімальную адлегласць, але і створыць мінімум перашкод на яго шляху.

У дадатак, калі ў вас вялікая кватэра ці дом, можна скарыстацца ўзмацняльнікамі сігналу Wi-Fi, якія раўнамерна размясціць па пляцы.

Але гэта ўжо метад, які патрабуе дадатковых укладанняў. Да таго ж, такія развязанні могуць уплываць на хуткасць перадачы звестак. І відавочна не ў найлепшы бок.

Калі пасля гэтых простых маніпуляцый вы не здолелі ўрэгуляваць праблему з роўтарам, то варта звярнуцца да правайдэра для ліквідацыі магчымых тэхнічных няспраўнасцяў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках