4 траўня 2024, Субота, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фота беларускі патрапіла на сайт Vogue

4
Фота беларускі патрапіла на сайт Vogue

Дзяўчына расказала, як ёй гэта атрымалася.

Фатаграфію беларускі Дар'і Роскач апублікавалі на сайце часопіса Vogue. На фота вы можаце ўбачыць воблака пылу з Сахары над квітнеючай сакурай у Вільні, піша euroradio.fm.

«Фота зроблена партрэтнай камерай, якая зусім не падыходзіць для падобных здымкаў, але тут можна ўбачыць вішню ў квецені і тое самае воблака, якое закрывае сонца», – піша фатограф.

Але адзначае, што за гэтай прыгажосцю трэба бачыць праблемы, «створаныя чалавецтвам і якія сама прырода не супраць падхапіць і прымножыць». Беларуска кажа: так, мы шмат чаго не можам выправіць, але на ўзровень забруджвання навакольнага асяроддзя паўплываць можам. Асабліва калі пачнем сёння.

У каментарах дзяўчына распавядае, як ёй атрымалася патрапіць у Vogue. Кожны панядзелак любы ахвочы можа загрузіць дзве свае фатаграфіі на сайт, а рэдакцыя наважыць, ці вартыя яны публікацыі. Беларуска два месяцы адпраўляла свае працы ў Vogue – і яе вельмі хутка заўважылі!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках