4 траўня 2024, Субота, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Магілёва на аўкцыён выставілі гістарычны будынак

У цэнтры Магілёва на аўкцыён выставілі гістарычны будынак

Што за ён і колькі каштуе?

На пляцоўцы "БелЮрЗабеспячэнне" выставілі на аўкцыён будынак былой габрэйскай школы ў парку Падніколле ў самым цэнтры Магілёва. Праўда, у будынка будзе не адзін уласнік - прадаецца траціна. Кошт выходзіць ніжэйшым за менскую аднапакаёўку, піша realt.by.

Знаходзіцца будынак на адрасе Вялікая Грамадзянская, 2 у гарадскім парку культуры і адпачынку «Падніколле». Парк з'явіўся дзесяць гадоў таму і яго добраўпарадкаванне працягваюць да гэтага часу - даслоўна пару тыдняў таму стварылі лабірынт з дрэў і кустоў.

Будынак былой габрэйскай школы, які выставілі на аўкцыён, знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Вялікая Грамадзянская і Праванабярэжная. Побач працякае Дняпро.

Гэты двухпавярховы будынак, які з’яўляецца гістарычнай культурнай каштоўнасцю. На аўкцыёне ён праходзіць як незавершаная закансерваваная капітальная пабудова неўстаноўленага прызначэння. Знаходзіцца на пляцы плошчай 25 сотак (з правам арэнды). Плошча будынка - 385 квадратаў. Унутры ён выглядае вось так.

Аўкцыён пройдзе 7 траўня з 9.00 да 18.00. Заяўкі прымаюць да 16.00 6 траўня. Пачатковы кошт 1/3 у праве ўласнасці — 89 300 рублёў (блізу 27 400 даляраў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках