3 траўня 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кадырава адрэагавалі на інфармацыю аб ягонай смяротнай хваробе

У Кадырава адрэагавалі на інфармацыю аб ягонай смяротнай хваробе

Да відэа ёсць пытанні.

У кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава адрэагавалі на інфармацыю СМІ аб тым, што ў яго нібыта дыягнаставаны некроз падстраўнікавай залозы.

Як піша РІА «Новости», пасля з'яўлення адпаведнага артыкула памочнік Кадырава апублікаваў відэа, на якім можна ўбачыць трэніроўку Кадырава ў спартзале.

«Вечаровая трэніроўка. Ахмат - сіла», - падпісаў ён відэа.

На відэа Кадыраў паднімае гантэлі, усміхаецца і выглядае цалкам здаровым, але калі менавіта відэа было знята невядома.

Нагадаем, у панядзелак выданне «Новая газета. Европа» са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што Кадыраў сур'ёзна хворы, у яго «некроз падстраўнікавай залозы». А ў адміністрацыі Пуціна надумалі знайсці замену Кадыру і, хутчэй за ўсё, ужо вызначыліся з пераемнікам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках