4 траўня 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гістарычны момант: як дапамога Украіне ад ЗША зменіць сітуацыю на фронце

Гістарычны момант: як дапамога Украіне ад ЗША зменіць сітуацыю на фронце

Палкоўнік УСУ звярнуў увагу на некалькі нюансаў.

Палата прадстаўнікоў ЗША, якая амаль паўгода блакавала вайсковую і фінансавую дапамогу Украіне, нарэшце ўхваліла такі патрэбны пакет на больш як 60 мільярдаў даляраў.

Як Украіне дапаможа тэхніка ад ЗША прааналізаваў для «24 Канала» вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу УСУ Пётр Чэрнік.

З ягонага меркавання, пакет дапамогі ад ЗША можа ў корані змяніць сітуацыю на фронце, але ёсць некалькі нюансаў.

Пётр Чэрнік адзначыў, што гэта самая вялікая дапамога з пачатку гэтай вайны. Большай пакуль мы не атрымлівалі. У агульных фінансавых паказчыках, як непасрэдна на вядзенне вайны, гэта значыць у вайсковым сэнсе, так і на падтрымку бюджэту - гэта нешта беспрэцэдэнтнае.

«Не маю ніякага сумнення, што сэнат усё вельмі хутка прапусціць і таксама Джозэф Байдэн таксама вельмі хутка падпіша», - адзначыў вайсковы экспэрт.

Ён нагадаў, што амерыканцы маюць вялікі разгорнуты кантынгент на еўрапейскай частцы. Пэўная частка тэхнікі ўжо нават можа быць падрыхтаваная.

Гістарычны момант у тым, што заканадавец прапісаў перадачу ракет ATACMS непасрэдна ў законе. Гэта выдатна»,

- адзначыў Пётр Чэрнік.

На складах ракет гэтага тыпу ёсць больш за 2 тысячы адзінак. Калі б умоўна мы змаглі атрымаць некалькі сотняў, то, мінімум, на паўднёвы плацдарм з іх дапамогай - мы маглі б паўплываць.

«Пачалі б нішчыць чыгунку, электрацягі, якія цягнуць усё ў зону акупацыі. Праз нейкі час у супраціўніка на лініі баявога судотыку ў акопах не будзе ні патронаў, ні адзежы, ні вады, ні нават медыкаментаў. Тут ляжыць філасофія поспеху. Аднак ёсць нюанс - пытанне колькі гэтых ракет дадуць», - дадаў Чэрнік.

Да перадачы амерыканскай дапамогі расейцы яшчэ маюць недзе паўтара тыдня. Ці будуць яны ўзмацняць пяхотны вал - чаму ж не.

«Аднак нават ім не пад сілу, прынамсі пакуль, замяшчаць на полі бою больш за 30 тысяч асабовага складу на месяц. Трэба паднімаць гэты паказчык хаця б да 60 тысяч. Ці здолеюць? На мой погляд, не», - распавёў вайсковы экспэрт.

«Магчыма, яшчэ выкарыстаюць змяшаныя напады «Шахедамі» і дальнабойнымі ракетамі. Аднак у стратэгічным сэнсе расейцы не маюць нас чым здзівіць - яны на вышэйшым пункце сваіх магчымасцяў», - рэзюмаваў Чэрнік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках