Беларусам пакажуць пірацкую версію ЧС у футболе
6- 24.04.2024, 11:29
- 5,236
Ва УЕФА надумалі не пытацца дазволу.
Беларусам пакажуць пірацкую версію ЧС у футболе. Міністэрства інфармацыі ўнесла Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) і сам Еўра-2024 у пералік праваўладальнікаў з "непрыязных" краін. Лукашысты надумалі не пытацца ў іх згоды на трансляцыю іх кантэнту.
Раней у пералік "непрыязных" праваўладальнікаў ужо была ўключана Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (ФІФА), як і УЕФА, зарэгістраваная ў Швайцарыі, а таксама трансляцыя чэмпіянату свету ў пляжным футболе 2024 года.
Выходзіць, што беларусы змогуць убачыць ЧС, які пройдзе з 14 чэрвеня да 14 ліпеня ў Нямеччыне, але ў пірацкай версіі.