«Тата, мне не патрэбны твае грошы, я астраном!»
12- 24.04.2024, 12:00
- 5,788
Беларусаў за прылаўкам спыталі, на каго яны вучыліся.
Беларускі блогер Сяргей Сват зайшоў у адзін са сталічных гандлёвых цэнтраў і спытаў у прадаўцоў і касірак, ці ёсць у іх вышэйшая адукацыя і на каго яны вучыліся. Высветлілася, што ў некаторых ёсць вельмі цікавыя спецыяльнасці, напрыклад, выкладчык філасофіі. Цяпер у каментарах спрачаюцца, а ці трэба ўвогуле атрымліваць «вышку» для паспяховага жыцця.
@sergeiswat Ты работаешь по специальности? #образование #высшееобразование ♬ оригинальный звук - Сергей Сват
Вось што высветліў блогер у менскім гандлёвым цэнтры. Дзяўчына-барыста ў кавярні вучылася ў ВНУ на эканаміста-мэнэджара. У супрацоўніцы «выспачкі» продажу электронных цыгарэт сярэдняя спецыяльная адукацыя - яна дызайнер адзення.
- Гэты жарт будзе вельмі актуальны, - са смехам сказала мянчанка, паказваючы на рэкламу аднаго з модных брэндаў адзення тут жа, у гандлёвым цэнтры.
А прадавачка яшчэ адной крамы прызналася, што яна паводле спецыяльнасці выкладчыца філасофіі і нейкі час нават "крыху працавала сацыёлагам":
- Але пачалася перабудова - усё сышлі ў бізнэс.
І толькі касірка ў харчовай краме была адзінай, хто працуе паводле спецыяльнасці — яна ў жанчыны і ёсць «гандаль».
Некаторыя карыстальнікі мяркуюць, што такая сітуацыя, калі атрыманая адукацыя людзям не спатрэбілася, вельмі сумная. А шмат хто сумняваецца, ці варта наогул атрымліваць вышэйшую адукацыю, каб стаць паспяховым чалавекам, — асабліва калі душа да абранай прафесіі не ляжыць. Камусьці вышэйшая адукацыя і сапраўды не спатрэбілася.
«Калі я школу скончыла, нават не ўяўляла, чаго хачу, але эканоміка, юрыспрудэнцыя і менеджмент былі папулярныя. Веды спатрэбіліся, але ні дня не працавала паводле спецыяльнасці».
«Тата, мне не патрэбны твае грошы, я астраном!»
«Цяпер вышэйшая адукацыя ў кожнага другога, вось толькі паводле спецыяльнасці, мусіць, ніхто і не працуе. Я паводле адукацыі географ-біёлаг, а працую ў гандлі».
«Псіхолаг, а працую токарам».
«Я кіроўца - настаўнік расейскай мовы і літаратуры».
Але іншыя не згаджаюцца - кажуць, што вышэйшая адукацыя патрэбна не толькі для дыплома, але і для развіцця кругагляду і іншых неабходных у жыцці ўменняў:
«Я на другім курсе, мне цікава. Што для мяне важна: я атрымліваю вялізны асабовы рост. З такімі ведамі, калі ёсць амбіцыі, можна ўсё», - кажа будучая філосаф з ухілам на сацыялогію і антрапалогію.
«Я атрымаў вышэйшую адукацыю, але больш задавальнення атрымаў ад працэсу, а не ад дыплома. Студэнцкія гады найлепшыя».
Даволі шмат каментатараў пагадзіліся з меркаваннем: большасць людзей папросту не разумеюць, якую прафесію абраць пасля школы, і паступаюць у ВНУ неабдумана - проста дзеля дыплома.
«Маю прафесію абралі бацькі. Я хацела ісці ў астраномію ці журналістыку. Яшчэ была цікавая археалогія. Мяне ўвогуле не чулі. Вынік — 5 гадоў у с..ку».
«Я вучуся ў педагагічным на матэматыка, я ж потым магу настаўнікам не быць?»