Супрацоўнікам каледжа ў Віцебскай вобласці недаплачвалі заробак цягам пяці месяцаў
1- 24.04.2024, 21:28
- 5,002
Кіраўніцтва не пакаралі.
У адной з установаў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебскай вобласці супрацоўнікам у 2022 і 2023 годзе некалькі месяцаў недаплачвалі заробак. Як расказалі ў Дэпартаменце дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны, высветлілася гэта падчас праверкі.
«Падчас здзяйснення нагляднай дзейнасці вызначаныя факты няпоўнай выплаты заробку за студзень, ліпень 2022 года, красавік, чэрвень, лістапад 2023 года. У выніку ўжытых захадаў на падставе патрабавання Віцебскай абласной управы здзейсненая выплата заробку шасці працаўнікам агульным памерам больш як 400 рублёў», – расказалі ў дэпартаменце.
Там дадалі, што кіраўніцтва навучальнай установы караць не сталі, паколькі яно паспела даплаціць супрацоўнікам у тэрмін, які вызначылі правяральнікі.