4 траўня 2024, Субота, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на продаж выставілі «музычную» кватэру

5
У Менску на продаж выставілі «музычную» кватэру

Кошт уражвае.

На вуліцы Чэхава ў Менску - гэта недалёка ад цэнтра горада - прадаецца адрамантаваная пяціпакаёвая кватэра з мэбляй, тэхнікай, раялем, музычным абсталяваннем і нават бібліятэкай. Кошт «квадрата» кусаецца - больш за 4000 даляраў. Рыэлтары сцвярджаюць, што некалі тут ствараліся музычныя гіты.

Жыллё размешчанае ў васьміпавярховым доме № 3 на вуліцы Чэхава, гэта ціхі жылы квартал паміж праспектам Пераможцаў і вуліцай Ціміразева. Выстаўленая на продаж пяціпакаёвая кватэра размешчаная на чацвёртым паверсе.

Агульная плошча аб'екта - больш за 230 «квадратаў», жылая - амаль 137 «квадратаў». У кватэры ёсць кабінет, тры спачывальні, гасцёўня. Уражваюць памеры кухні - амаль 30 м2.

У кватэры таксама ёсць тры санвузлы (два з ваннай, адзін з душам) з бойлерамі і падагрэвам падлог. Таксама ёсць асобныя гардэробныя для абутку і адзення, пральная, лоджыя даўжынёй больш за шэсць метраў.

У аб'яве паведамляецца, што пры рамонце кватэры выкарыстоўваліся «элітныя» матэрыялы і абсталяванне, у пакоях - італьянская і фінская мэбля.

У гасцёўні ёсць бібліятэка, стаіць раяль Steinway, а ў кабінеце - музычныя інструменты і абсталяванне. Агулам інтэр'ер кватэры і элементы аздаблення сведчаць аб тым, што тут пражываў чалавек блізкі да музыкі. Гэта пацвярджаецца і інфармацыяй з аб'явы: у ёй паведамляецца, што тут кампазітар ствараў музычныя гіты.

У агенцтве нерухомасці, у якое журналіст «Зеркало» патэлефанаваў як фізічная асоба, не распавялі аб тым, хто ўладальнік жылля. Рыэлтар толькі адзначыў, што "гэты чалавек зараз жыве за межамі Беларусі" і рэдка бывае на радзіме, таму кватэра яму не патрэбная, ён надумаў яе прадаць.

Нерухомасць прадаецца са ўсім, што ёсць на фота. Да кватэры таксама належыць машынамесца ў падземным гаражы. Кошт жылля – 3 037 199 рублёў або 936 800 даляраў (13 114 рублёў або 4045 даляраў за м²).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках