Расейскі «танк-чарапаха» стаў лёгкай цэллю для УСУ
13- 25.04.2024, 16:40
- 22,982
Навараная адрына не дапамагла.
Расейскі танк з вялізнай антыдронавай надбудовай спрабаваў штурмаваць пазіцыі УСУ пад Краснагораўкай, аднак быў падбіты. Кадры незвычайнай баявой машыны абнародаваў Сяргей Сцярненка. На расейскую машыну была ўсталяваная каласальная канструкцыя з ліставога металу, якая нагадвае перасоўную адрыну. Яе дапаўняла радыёэлектронная станцыя барацьбы для абароны ад ударных дронаў. Таксама на танку былі прымацаваныя супрацьмінныя тралы для расчысткі шляху.
Такі танк у «сірыйскім» стылі ўзначальваў калону з некалькіх БМП, якая ішла на прарыў украінскіх пазіцый. Сцярненка падкрэсліў, што на гэты момант тактыка расейцаў эфектыўная і не варта з яе смяяцца.
«Яна выклікае смех, калі не ведаць, што гэта пакуль эфектыўна», – паведаміў ён.
Аднак украінскія вайскоўцы ўсё ж змаглі спыніць яго. Мяркуючы па адсутнасці супрацьміннага катка, ён узарваўся на мінных загародах.