ЗША ўтрая павялічаць выраб артснарадаў
1- 25.04.2024, 20:26
- 6,684
Колькі часу на гэта патрэбна.
ЗША плануюць павялічыць вытворчасць артылерыйскіх боепрыпасаў утрая, а гэта ў аб'ёме 100 тысячаў 155-мм снарадаў за месяц.
Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка штабу войска ЗША генерал-лейтэнант Джэймс Мінгус, паведамляе Defense One.
«З улікам дапаўнення, якое, на шчасце, было прынятае 23 красавіка, да наступнага лета мы дасягнем вытворчасці 155-мм артылерыйскіх боепрыпасаў на 100 тысячаў адзінак», – адзначыў ён.
Паводле словаў Мінгуса, у цяперашні час амерыканская «абаронка» выпускае 30000 артылерыйскіх боепрыпасаў калібру 155 мм.
Такім чынам, Злучаныя Штаты павялічаць аб'ём вытворчасці 155-мм боепрыпасаў да 1,2 мільёна за год.
У ЗША адзначаюць, што павелічэнне вытворчасці 155-мм артылерыйскіх боепрыпасаў крытычна важнае для Украіны.