5 траўня 2024, Нядзеля, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хаві захавае пасаду галоўнага трэнера «Барселоны»

Хаві захавае пасаду галоўнага трэнера «Барселоны»
ХАВІ ЭРНАНДЭС

Ён узначальвае каталонскі клуб з 2021 года.

Хаві застанецца на пасадзе галоўнага трэнера «Барселоны» пасля заканчэння гэтага сезону, пра гэта было абвешчана на прэс-канферэнцыі ў чацвер.

– Сёння я маю гонар паведаміць, што Хаві прадоўжыць працу галоўным трэнерам «Барселоны». Ён вельмі амбіцыйны і хоча дапамагчы камандзе стаць больш канкурэнтнай. Мы ведаем, што ён зрабіў некалькі заяваў у сярэдзіне сезону, але сёння ў нас ёсць добрыя навіны, ён перадаў мне свой энтузіязм і ўпэўненасць у праекце. У маім разуменні, стабільнасць вельмі важная для праекту, – сказаў прэзідэнт клуба Жаан Лапорта.

У студзені Хаві заявіў, што мае намер пакінуць пасаду ў чэрвені, аднак потым у СМІ з'явіліся паведамленні, што 44-гадовы спецыяліст змяніў сваёю пастанову, бо «паверыў, што зможа прадаўжаць распачатую справу, таму што адчувае падтрымку».

У нядзелю «Барселона» саступіла «Рэалу» ў матчы 32-га тура чэмпіянату Гішпаніі з лікам 2:3. «Сіне-гранатавыя» займаюць другое месца ў табліцы Ла Лігі з 70 баламі, лідар «Каралеўскі клуб» (81 бал). Таксама ў гэтым сезоне каталонскі клуб саступіў «Пары Сэн-Жэрмэн» у ¼ фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Хаві ўзначальвае «Барселону» з 2021 года. Пад ягоным кіраўніцтвам каманда ў сезоне-2022/23 стала чэмпіёнкай Гішпаніі і перамагла ў Суперкубку Гішпаніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках