7 траўня 2024, aўторак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдкая прапанова: у цэнтры Віцебска прадаецца новы катэдж проста на беразе Заходняй Дзвіны

10
Рэдкая прапанова: у цэнтры Віцебска прадаецца новы катэдж проста на беразе Заходняй Дзвіны

Як ён выглядае і колькі каштуе.

Практычна ў цэнтры Віцебска, за пляцам Перамогі, ёсць невялікі прыватны сектар. І там на Realt прадаецца новы сучасны дом проста на беразе Заходняй Дзвіны.

Паміж плошчай Перамогі (дарэчы, самай вялікай у Беларусі), праспектам Будаўнікоў і Заходняй Дзвіной ёсць невялікі прыватны сектар. Вось яго размяшчэнне на мапе:

Тут размешчаны як звычайныя драўляныя дамкі, так і сучасныя вялікія камяніцы. І гэта нядзіўна, бо жыць на прыродзе каля ракі можна і практычна ў цэнтры Віцебска.

Дом, які выстаўлены на продаж на Realt, знаходзіцца на першай берагавой лініі. Яго тут пабудавалі ў 2023 годзе. Вось так гэтае месца выглядала ў 2021 годзе - да з'яўлення тут катэджа.

Дом з блокаў. На даху – металачарапіца. Пабудаваны паводле сучаснага праекту. Агульная плошча - 280 квадратных метраў.

Дом зроблены пад чыставое аздабленне. Вада - са свідравіны, каналізацыя - мясцовая, праведзены газ.

У доме ёсць саўна, і гэта вельмі дарэчы. Бо з апарні можна выбегчы і акунуцца адразу ў Заходнюю Дзвіну, бо яна цячэ проста за пляцам.

Сам пляц - 21 сотка, што таксама нямала для цэнтра вялікага горада.

За гэта ўсё просяць 258 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках