У Пінскім раёне п'яны аўтамабіліст пратараніў аўтобус з 15 пасажырамі
4- 26.04.2024, 18:33
- 3,486
У ягонай крыві знайшлі 2 праміле.
У Пінскім раёне п'яны кіроўца аўтамабіля Ford заехаў у аўтобус МАЗ, у якім ехалі 15 пасажыраў, паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося вечарам 25 красавіка каля вёскі Церабень. 49-гадовы кіроўца аўтамабіля выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтобусам. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся, з-пад капота пайшоў дым.
У аварыі ніхто не пацярпеў. Высветлілася, што кіроўца аўтамабіля быў п'яны (2 праміле).