Менчукоў папрасілі два дні не наведваць папулярныя месцы адпачынку
2- 27.04.2024, 10:41
- 14,180
У чым прычына?
Папулярныя ў менчукоў зялёныя зоны Фрунзенскага раёна 29 красавіка будуць апрацоўваць ад кляшчоў. У гэты дзень, а таксама 30 красавіка менчукоў просяць не наведваць гэтыя тэрыторыі, паведамілі БелТА ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы.
Супрацьклешчавыя мерапрыемствы правядуць у парку «Цівалі», лесапарку «Мядзвежына», у зялёным масіве на вуліцы Панамарэнкі і на азелянёнай тэрыторыі ў межах вуліц Семянякі — Лосіка.
Сёлета ў сталіцы першы ўкус кляшча зарэгістраваны ў канцы лютага ў лесапаласе ля 10-й лякарні. На падставе шматгадовых атрыманых звестак у Менску пік колькасці іксодавых кляшчоў прыпадае на красавік — травень.
Часцей прысмоктванне адбываецца ў лесе, сельскай мясцовасці і на загарадных дачных надзелах.