Афшоры Лукашэнкі патрапілі пад удар Украіны
13- 27.04.2024, 22:11
- 19,466
Пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў у РФ могуць спыніцца.
Украінскія дроны метадычна выпальваюць нафтавыя базы ў Смаленскай вобласці Расеі. Адметна, што менавіта гэтыя нафтабазы выкарыстоўваюцца ў якасці перавалачных пунктаў беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
Ці спыняцца на фоне гэтага пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў у РФ? На гэтае пытанне сайту Charter97.org адказаў украінскі палітычны дзеяч, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Барыслаў Бяроза:
– Лукашэнка асабіста атрымлівае з гэтага грошы. Ні для кога не сакрэт, што ён абсалютна адкрыта зарабляе на гэтым. Таму Лукашэнка не адмаўляецца ад паставак паліва ў Расею, якія яго ўзбагачаюць.
Лукашэнка, як і любы дыктатар, клапоціцца пра сябе найперш, а краіна для яго з'яўляецца не чым іншым, як сродкам для зарабляння грошай. Ён забяспечвае сябе і сваю сям'ю на будучыню, нават калі кошт пытання – гэта дабрабыт беларусаў, іх будучыня або мір у краіне.
Яго цікавяць у першую чаргу грошы, яны з'яўляюцца галоўным матыватарам. Таму гандаль нафтапрадуктамі даўным-даўно ўжо цалкам кантралюецца Лукашэнкам. Грошы з гэтых паставак капаюць яму на рахункі ў афшорах.