Беларус аднавіў савецкі ЛАЗ
24- 28.04.2024, 18:54
- 16,448
Такіх толькі два ў краіне.
Магіляўчанін аднавіў ЛАЗ-699, выпушчаны ў 1987 годзе. Пра гэта расказвае YouTube-канал mu.mogilev. Уладзімір Пухоўскі захапляецца аднаўленнем рэтрамадэляў. Для яго гэта ўжо трэці праект.
«Працы было шмат. У асноўным зварка, пескаструйка, фарбаванне», – дзеліцца падрабязнасцямі Уладзімір.
Са словаў рэстаўратара, давялося нават набыць аўтобус-донар. Прычым варта адзначыць, што для Беларусі гэты праект выключны, бо ў краіне ўсяго два такія ЛАЗы на хаду і ў добрым стане.