15 траўня 2024, Серада, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы мітусяцца праз Крымскі мост

2
Расейцы мітусяцца праз Крымскі мост

Акупанты баяцца, што мост не вытрымае цягнікі з палівам.

Цягнікі з палівам стаяць на Таманскай паўвыспе ўжо месяц, бо расейцы не ўпэўненыя, што Крымскі мост іх вытрымае пасля атрыманых пашкоджанняў.

Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміў начальнік Цэнтра стратэгічных камунікацый Сіл абароны Поўдня Дзмітрый Плецянчук.

«Крымскі мост не забяспечвае ў неабходным аб'ёме вайсковай лагістыкі. Калі яшчэ машынамі, нават вайсковымі грузавікамі, па ім можна ездзіць, то паўнавартасныя цягнікі, напрыклад - з палівам, стаяць на Тамані ўжо месяц, таму што расейцы не маюць упэўненасці, што мост вытрымае гэты груз пасля атрыманых пашкоджанняў», - сказаў Пляцянчук.

Што да Крымскага моста ён адзначыў, што ва Украіне ёсць агульнадзяржаўная пазіцыя, якую агучыў Зяленскі. Гэты будынак там лішні.

«Пакуль гэта ўсё разглядаецца расейцамі ў якасці жартаў, але мясцовыя маклеры ўжо даўно скардзяцца, што ўпалі продажы, многія аб'екты камерцыйнай нерухомасці выстаўляюцца на продаж, таму што людзі, ацэньваючы рызыкі, разумеюць, што гэтая тэрыторыя для інвестыцый, мякка кажучы, - рызыкоўная», - адзначыў Плецянчук.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках