Актора Жэрара Дэпардзье затрымалі ў Парыжы
39- 29.04.2024, 12:41
- 18,734
Цяпер яго могуць арыштаваць.
Французскага актора Жэрэра Дэпардзье выклікалі ў паліцыю раніцай 29 красавіка, каб узяць пад варту з-за высунутых супраць яго дзвюма жанчынамі абвінавачанняў у сэксуальным гвалце. Як паведамляе французскі тэлеканал BFMTV, зараз яго дапытваюць, пасля чаго змогуць арыштаваць, паведамляе "Нямецкая хваля".
Дэпардзье абвінавачваюць у тым, што ён “дакранаўся” да дзвюх жанчын. Першы інцыдэнт адбыўся ў 2014 годзе падчас здымак кароткаметражнага фільма "Маг і сіямцы", другі - у 2021 на здымачнай пляцоўцы карціны "Зялёныя аканіцы".
Адна з магчымых ахвяр распавяла, што Дэпардзье, седзячы ў калідоры, схапіў яе за ногі, заціснуў паміж сваімі сцёгнамі і пачаў чапаць за талію, грудзі і сцёгны. Сам актор адмаўляе сваю віну.