Кіроўцы чакаюць уезду з Літвы ў Беларусь па чатыры дні
19- 29.04.2024, 13:23
- 4,954
Вялізныя чэргі.
Чэргі ў двух дзейных пунктах пропуску на мяжы з Літвой на ўездзе ў Беларусь расцягнуліся на некалькі кіламетраў. Паводле звестак управы пунктаў памежнага кантролю пры Мінтрансе Літвы, у панядзелак яны зменшыліся, але, паводле самых аптымістычных ацэнак, чакаць уезду ў Беларусь кіроўцам давядзецца не менш як чатыры дні.
Сітуацыя ў пункце пропуску "Салечнікі — Беняконі" на ўезд у Беларусь раніцай 29 красавіка 2024 года. Скрыншот відэа з камер відэаназірання
Паводле звестак літоўскага боку на раніцу панядзелка, зараз на выезд з Літвы ў Беларусь у пункце пропуску "Меднікі — Каменны Лог" стаіць 800 транспартных сродкаў, час чакання перасячэння мяжы ацэньваецца на 100 гадзін (гэта значыць чатыры дні). У пункце пропуску "Салечнікі — Беняконі" — 750 легкавых і грузавых аўтамабіляў, час чакання ў чарзе — 125 гадзін (больш за пяць дзён).
Як раней паведамлялася, больш за 50% чэргаў - перагоншчыкі на транзітных нумарах, паколькі Латвія і Польшча закрылі афармленне транзітных аўто, Літва - не.