16 траўня 2024, Чацвер, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Проста пачніце размаўляць па-беларуску»

9
«Проста пачніце размаўляць па-беларуску»

Дзяўчына падзялілася арыгінальным спосабам «пазбегнуць праблем» ва ўсходнім рэгіёне Беларусі.

Карыстальніца TikTok «Мiкразелянiна» падзялілася парадамі ў паводзінах у выпадку сустрэчы з мядзведзем у лесе. Пачаўшы з гумару, дзяўчына перайшла да сур'ёзных і разумных парад для такой сітуацыі.

«Калі вы сустрэлі мядзведзя ва ўсходнім рэгіёне краіны, проста пачніце размаўляць з ім па-беларуску. Мядзведзь стане на заднія лапы і пачне прасіць вас размаўляць на расейскай, а то ён нічога не разумее», - пажартавала аўтарка ў пачатку свайго відэа.

Затым яна дадала: «Тады падбягаеце да яго і пачынаеце казытаць пузік, ён падае на зямлю, пачынае смяяцца і вы спакойна сыходзьце».

Пасля кароткага гумарыстычнага ўступлення беларуска дала некалькі сапраўды важных і карысных парад. Напрыклад, калі вы баіцеся сустрэць мядзведзя, проста размаўляйце гучна, спявайце ці смейцеся - гэтыя гукі адпудзяць жывёліну.

«Калі хадзіць па лесе, гучна размашляць і спяваць, то могуць напасці санітары», – з іроніяй заўважыў адзін з карыстальнікаў у каментарах.

@mikrazielanina Ці сустракаліся вы з дзікімі жывёламі ў лесе? 👀 #беларускіцікток #беларусь #медведь #лес ♬ оригинальный звук - Мікразеляніна 🌱

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках