16 траўня 2024, Чацвер, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дапамога ЗША ўжо пачала паступаць ва Украіну

15
Дапамога ЗША ўжо пачала паступаць ва Украіну

Пра гэта паведаміў Зяленскі.

Вайсковая дапамога ад ЗША часткова ўжо пачала паступаць ва Украіну, паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў панядзелак падчас супольнай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам падчас яго візіту ў Кіеў.

Зяленскі адзначыў, што расейцы рыхтуюцца да вялікага наступу, таму Украіне і NATO трэба супольна сарваць іх планы.

«Нешта ўжо пачало паступаць, у дэталях не буду казаць, што канкрэтна. На жаль, пакуль не ўсё для таго, каб напоўніць наша войска і ўкамплектаваць адпаведную колькасць брыгад», - сказаў ён.

Адзначым, што Зяленскі таксама запэўніў, што Украіна будзе атрымліваць дадатковыя ракеты для сістэм Patriot без паўзаў, а наконт паступлення дадатковых сістэм Patriot канкрэтыкі пакуль няма.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках