Паядынак Майка Тайсана супраць блогера атрымаў статус прафесійнага бою ў суперцяжкай вазе
6- 29.04.2024, 20:48
- 5,830
Накаўты дазволеныя.
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра паядынак ветэрана боксу Майка Тайсана (50-6, 44 ДА) з вядомым амерыканскім блогерам-баксёрам Джэйкам Полам (9-1, 6 ДА).
Паводле звестак ESPN, паядынак прадоўжыцца 8 раўндаў дзве хвіліны кожны. Кожны з баксёраў павінен будзе выкарыстоўваць баксёрскія пальчаткі вагой 14 унцый. Пры гэтым забаронена выкарыстоўваць шаломы. Накаўты ў паядынку будуць дазволеныя.
Таксама паведамляецца, што бой санкцыянаваны як прафесійны паядынак у суперцяжкай вазе. Ягоныя вынікі пойдуць у рэкорды байцоў.
Who get’s the W?
— Most Valuable Promotions (@MostVpromotions) April 29, 2024
Paul vs Tyson is officially a sanctioned professional heavyweight bout. Who puts another W on their record on Saturday, July 20th?
-#PaulTyson
Saturday, July 20
AT&T Stadium - Arlington, TX
Live on @Netflix pic.twitter.com/JeYATVHllg
20 ліпеня ў Арлінгтане, Тэхас 58-гадовы Тайсан вернецца на рынг супраць 27-гадовага ютубера і баксёра Джэйка Пола.
Нагадаем, што пасля заканчэння прафесійнай кар'еры Майк Тайсан зноў выйшаў на рынг восенню 2020 года. Тады ў рамках выставачнага паядынку Майк баксаваў з Роем Джонсам-малодшым. Паводле неафіцыйных падлікаў бой скончыўся ўнічыю.
Дадамо, што Джэйк Пол (9-1, 6 ДА) у пачатку сакавіка ў першым раўндзе накаўтаваў Раяна Бурленда.