17 траўня 2024, Пятніца, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Расеі спее змова і пераварот верхавіны»

17
«У Расеі спее змова і пераварот верхавіны»
ІГАР ЭЙДМАН

І адбыцца ён можа ў кожны момант.

У Расеі магчымы сцэнар змены ўлады, які больш традыцыйны для яе. Гэта пераварот эліт.

Такое меркаванне выказаў расейскі апазіцыянер і сацыёлаг Ігар Эйдман у інтэрв'ю YouTube-каналу Дзмітрыя Гардона.

«Перавароту я не выключаю, гэта можа адбыцца ўвогуле ў кожны момант, – заявіў экспэрт. - Мы проста не ведаем, як ён рыхтуецца. Калі народная рэвалюцыя спее звычайна досыць доўга, а яе вонкавыя праявы загадзя бачныя, то пра верхавінную змову, вядома, ніхто, акрамя яе ўдзельнікаў, не ведае».

Таксама Эйдман адказаў на пытанне, каго зараз больш за ўсё трэба баяцца Пуціну. На думку аналітыка, такой яскравай фігуры сёння ўжо няма. У чэрвені 2023-га, Пуціну проста пашчасціла, што Прыгожын здуру спыніўся даслоўна на подступах да Масквы, інакш у цэнтры сталіцы пачаўся б крывавы вэрхал, які б прывёў да падзення пуцінскага рэжыму.

Аднак у Расеі ёсць не менш небяспечная сіла, мяркуе аналітык. Гэта не канкрэтна які-небудзь міністр абароны Сяргей Шайгу, а расейская наменклатура. Дзеянні Пуціна ўжо даўно разыходзяцца з сацыяльнымі класавымі інтарэсамі расейскай верхавіны, якая звыкла красці ў Расеі, а выдаткоўваць на Захадзе.

«Як мне казаў адзін расейскі алігарх: «Я ў Расеі толькі «зарабляю», а ўсе сваякі і магчымасці ў мяне на Захадзе». Гэта было іх нармальнае жыццё, прычым не толькі алігархаў, але і бюракратаў, і сілавікоў», - распавёў Эйдман.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках