17 траўня 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зацвердзілі тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ

1
У Беларусі зацвердзілі тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ

Калі будзе прыём дакументаў, іспыты і залічэнне.

Тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ Беларусі ў 2024 годзе зацвердзіла Міністэрства адукацыі. Пра гэта паведамляецца на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Падаваць дакументы на паступленне ў дзяржаўныя ВНУ трэба з 12 да 17 ліпеня. Гэта тычыцца як платнага, так і бюджэтнага навучання.

На пару дзён больш прыём дакументаў будзе працягвацца ў некалькіх ВНУ. З 12 да 19 ліпеня падаць дакументы на дзённую форму навучання (платную і за кошт бюджэту) могуць тыя, хто будзе паступаць на такія кірункм, як "Сельская гаспадарка", "Ветэрынарыя", "Рыбная гаспадарка" і "Ахова працы" .

Для тых, хто плануе атрымліваць вышэйшую адукацыю ў сельскагаспадарчых спецыяльнасцях завочна, тэрмін падачы дакументаў будзе з 15 лістапада да 5 снежня (на платную і бюджэтную формы навучання).

Тыя, хто паступае ў ВНУ без іспытаў, і будзе вучыцца платна, могуць падаваць дакументы з 12 да 26 ліпеня - ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, з 12 ліпеня да 2 жніўня - на дзённае навучанне ў сельскагаспадарчых спецыяльнасцях, з 15 лістапада да 5 снежня - на завочнае навучанне ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю, а з 12 ліпеня да 1 жніўня - у іншых ВНУ.

Выпускнікі профільных класаў, якія перамагалі на алімпіядах і конкурсах і маюць права паступаць без іспытаў, а таксама тыя, хто вучыўся на праграме дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі, могуць падаць дакументы на паступленне ў ВНУ з 12 да 14 ліпеня.

З 27 чэрвеня да 1 ліпеня будуць падаваць дакументы тыя, хто вучыўся паводле праграмы "Школы кіравання (грамадска-гуманітарны профіль)", якая рэалізуецца Акадэміяй кіравання пры Лукашэнку, а таксама пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) універсітэцкіх алімпіяд, праведзеных у ВНУ у навучальным годзе, пры паступленні ў гэтыя ВНУ.

Экзамены пройдуць:

з 18 да 20 ліпеня - ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;

з 20 да 21 ліпеня — на вайсковым факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы;

з 18 да 25 ліпеня - у іншых ВНУ;

з 20 да 25 ліпеня - на дзённую форму навучання ў сельскагаспадарчых спецыяльнасцях;

з 6 да 15 снежня - на завочнае навучанне ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

Залічваць тых, хто пройдзе адбор на бюджэтнае навучанне, будуць таксама ў розныя тэрміны. Напрыклад, 2 ліпеня пройдзе залічэнне пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд, якія падалі дакументы, пры паступленні ў адпаведныя ВНУ, а таксама навучэнцаў паводле праграмы «Школа кіравання», якая рэалізуецца Акадэміяй кіравання пры Лукашэнку.

Да 22 ліпеня будзе праходзіць залічэнне ў Вайсковую акадэмію, Інстытут памежнай службы, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, на вайсковыя факультэты ВНУ.

Да 29 ліпеня правядуць залічэнне тых, хто паступіў у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС.

Да 27 ліпеня пройдзе залічэнне ў іншыя дзяржаўныя ВНУ, акрамя завочнай формы ва ўніверсітэтах сельскагаспадарчага профілю.

Да 20 снежня будуць залічваць тых, хто паступіў на завочнае навучанне ў аграрныя ВНУ. Залічэнне платнікаў у ВНУ будзе праходзіць да 3 жніўня, акрамя завочнай формы ў навучальных установах сельскагаспадарчага профілю.

Да 20 снежня будуць залічваць тых, хто паступіў на платнае завочнае навучанне ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках