17 траўня 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуарду Бабарыку могуць дадаць год зняволення

6
Эдуарду Бабарыку могуць дадаць год зняволення
ЭДУАРД БАБАРЫКА

Палітвязня трымаюць у бабруйскай папраўчай калоніі.

З крыніц «Белсату» стала вядома, што адміністрацыя калоніі №2 Бабруйска ініцыявала супраць палітвязня Эдуарда Бабарыкі новую крымінальную справу. На гэты раз яго абвінавацілі ў парушэнні арт.411 Крымінальнага кодэкса («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі»). Яму пагражае яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

Эдуард Бабарыка адбывае пакаранне ў калоніі №2 у Бабруйску, яго пакаралі 8 гадамі зняволення. З улікам часу ў СІЗА Эдуарду Бабарыку застаецца правесці за кратамі блізу 4,5 года. У выпадку, калі ён будзе прызнаны вінаватым паводле арт.411 КК РБ, агульны тэрмін яго зняволення павялічыцца на адзін год.

Нагадаем, што 18 ліпеня 2020 года Эдуарда Бабарыку затрымалі разам з бацькам, Віктарам Бабарыкам, калі яны накіроўваліся ў ЦВК здаваць сабраныя подпісы для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі. Эдуарда абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў. Суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі на 8 гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках