17 траўня 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі «ўлады» зноў злавілі на хлусні

3
У Гомелі «ўлады» зноў злавілі на хлусні

Мясцовыя жыхары незадаволеныя.

Пешаходны пераход ля кальца на вуліцы Быхаўскай у Гомелі, які «часова» прыбралі летась, закрылі назаўжды. У ДАІ заявілі, што вяртаць яго не збіраюцца, прызнаўшы пры гэтым, што ён быў зручны, паведамляе «Флагшток».

Справа ў тым, што ў пачатку 2023 года гарадскія ўлады прыбралі пешаходны пераход праз вуліцу Быхаўскую ў раёне транспартнага кальца ў сувязі з павелічэннем інтэнсіўнасці транспартнай плыні праз 5-ы мікрараён - пасля таго, як пачалася рэканструкцыя навабеліцкага пуцеправода. Паведамлялася, што захад часовы. Аднак пасля заканчэння рамонтных работ у Навабеліцы пешаходны пераход на Быхаўскай не толькі не аднавілі, але і прыбралі дарожны знак, які паведамляў аб яго наяўнасці, расказваў «Флагшток».

Паведамляецца, што праз год жыхары найбліжэйшых вуліц «нагадалі аб пераходзе» (імаверна, напісаўшы зварот), але выявілася, што адкрываць яго не збіраюцца.

«Гэты пераход не адпавядаў сучасным патрабаванням да арганізацыі такога аб'екта - размяшчаўся пад вуглом да праезнай часткі, меў значную даўжыню, бо шырыня праезнай часткі на з'ездзе з кальца роўная 23 метрам. Усё гэта ў сукупнасці паказвала на тое, што перасякаць у гэтым месцы праезную частку было небяспечна», - так матываваў парушанае абяцанне намеснік начальніка УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Руслан Калеснікаў.

У 2020 годзе жыхарамі раёна было сабрана 1240 подпісаў супраць ліквідацыі пешаходных пераходаў на скрыжаванні вул. Багдана Хмяльніцкага, Быхоўскай, пр-та Кастрычніка. Гомельскі гарвыканкам на масавую скаргу адказаў, што пераход на вуліцы Быхаўскай ліквідаваць не плануецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках