Буйное прадпрыемства Беларусі абвесціла супрацоўнікам пра доўгія травеньскія вакацыі
3- 30.04.2024, 20:09
- 10,012
Яны прадоўжацца больш, чым агулам у краіне.
Холдынг BKM HOLDING (раней – Белкамунмаш) абвясціў працаўнікам, што іх у траўні чакаюць доўгія вакацыі. Пры гэтым субота, 4 траўня, на прадпрыемстве будзе працоўнай.
Нагадаем, выходнымі ў Беларусі будуць 1, 9 і 11–14 траўня. Працоўны дзень з панядзелка, 13 траўня, пераносіцца на суботу, 18-га. Пры гэтым урад не стаў пераносіць працоўны дзень з пятніцы, 10-га, каб у беларусаў было шэсць выходных запар – з 9 да 14 траўня. Затое гэта зрабілі на асобных прадпрыемствах. У іх лік патрапіў таксама холдынг BKM HOLDING.
Як паведамляецца, на гэтым прадпрыемстве будзе працоўнай субота, 4 траўня. Пры гэтым пятніца, 10 траўня, будзе выходным днём. Таму гэты завод пойдзе на доўгія вакацыі – з 9 да 14 траўня ўключна.
Холдынг BKM HOLDING вырабляе наземны гарадскі электрычны транспарт.