3 траўня 2024, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці праз пад'ём вады ў Сожы затапіла дарогу

У Гомельскай вобласці праз пад'ём вады ў Сожы затапіла дарогу
АРХІЎНАЕ ФОТА

У найбліжэйшыя дні ваганні ўзроўняў вады ў рэках Беларусі прадоўжацца.

На беларускіх рэках вясновае разводдзе. У Кармянскім раёне Гомельскай вобласці ўзровень Сожа падняўся настолькі, што вада, якая выйшла на пойму, 5 красавіка затапіла адрэзак дарогі, паведамляе МНС.

Затоплены адрэзак прасёлкавай дарогі паміж Кармой і вёскай Кляпінская Буда. У кірунку ад райцэнтра гэтая дарога якраз перасякае Сож і потым праходзіць па шырокай пойме ракі. Асфальт затоплены на адрэзку даўжынёй 30 метраў, глыбіня вады дасягае 20 сантыметраў – гэта вышэй за дарожны прасвет большасці легкавушак.

Таксама ў пятніцу знойдзены яшчэ адзін падтоплены прыватны падворак у вёсцы Казіміраўка Лоеўскага раёна – гэта пойма Дняпра.

Усяго на вечар 5 красавіка ў Гомельскай вобласці заставаліся падтопленыя паводкавымі і адталымі водамі 119 жылых дамоў, 25 скляпоў жылых дамоў, 343 падворкі, 169 гаспадарчых пабудоваў, 28 адрэзкаў дарог і 72 іншыя будынкі, паведамляла рэгіянальная ўправа МНС. Падтапленні таксама ёсць у Магілёўскай і Берасцейскай абласцях.

Што з узроўнем вады ў рэках

На стан 5 красавіка на рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1–43 см за дзень.

На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных адрэзках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме, моцнага ўздыму ці падзення пакуль няма.

На Прыпяці ў Петрыкаве ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 27 см і пакуль істотна не змяняецца, інфармуе Белгідраметцэнтр.

Тэмпература вады ў рэках цяпер складае ад 4,3°С да 11°C, у іншых вадаёмах ад 4,6°С да 9,6°С. У найбліжэйшыя дні ваганні ўзроўняў вады прадоўжацца, тэмпература будзе расці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках